Навіны

10.12.2021 (Обновлено: 10.01.2022 14:23)

Кіраўнікі дзяржаў ЕАЭС ухвалілі Пагадненне аб прымяненні ў Саюзе навігацыйных пломбаў для адсочвання перавозак

Падчас пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета 10 снежня кіраўнікі дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза прынялі рашэнне падпісаць Пагадненне аб прымяненні ў ЕАЭС навігацыйных пломбаў для адсочвання перавозак.

Пагадненне сфарміруе сістэму адсочвання перавозак тавараў з выкарыстаннем навігацыйных пломбаў, што дазволіць мінімізаваць кантрольныя мерапрыемствы на ўнутраных межах Саюза і павысіць транзітную прывабнасць дзяржаў-членаў, забяспечыць нагляд за таварамі і іх законны абарот на тэрыторыі ЕАЭС.

Адсочваць будуць тавары, якія перамяшчаюцца па тэрыторыях дзвюх і больш дзяржаў-членаў у рамках мытнага транзіту, санкцыйныя тавары, алкаголь і тытунь у рамках узаемнага гандлю, а таксама іншыя тавары, уключаныя пры неабходнасці ў асобны пералік, сфарміраваны Камісіяй на падставе прапаноў дзяржаў ЕАЭС. Пагадненне вызначае выпадкі і парадак прымянення навігацыйных пломбаў, аб'екты адсочвання, віды транспарту, удзельнікаў адсочвання, асновы інфармацыйнага ўзаемадзеяння.

Таксама прадугледжана кампетэнцыя Камісіі вызначаць пералік тавараў, у дачыненні да якіх адсочванне прымяняцца не будзе (напрыклад, жывыя жывёлы, грузы, якія перавозяцца насыпам і інш.).

Дакумент ахоплівае аўтамабільныя і чыгуначныя перавозкі.

Адсочванне перавозак па тэрыторыі краін Саюза на ўсім шляху руху будзе ажыццяўляць нацыянальны аператар дзяржавы-члена, на тэрыторыі якой пачынаецца такое адсочванне. Ён забяспечыць перадачу неабходнай інфармацыі кантралюючым органам дзяржаў-членаў.

Пагадненнем прадугледжана паэтапнае ўвядзенне адсочвання па катэгорыі тавараў і відах транспарту. Гэта забяспечыць мяккую адаптацыю ўдзельнікаў перавозак і дзяржаўных органаў да новых умоў.

Для паўнавартаснай працы дакумента спатрэбіцца прыняць 28 актаў Камісіі, якія вызначаюць тэхнічныя патрабаванні да пломбаў, склад звестак, адзіныя меры абароны інфармацыі і г.д.

Механізм адсочвання з выкарыстаннем навігацыйных пломбаў з'яўляецца адным з элементаў адзінай сістэмы мытнага транзіту ў Саюзе, праца над Удасканаленнем якой вядзецца ў рамках рэалізацыі стратэгічных напрамкаў Еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года.