Глабальныя выклікі і адкрыццё магчымасцяў развіцця АПК абмеркаваны на Еўразійскім эканамічным форуме

Актуальныя пытанні развіцця аграпрамысловага комплексу дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза разгледжаны на панэльнай сесіі «Сучасная парадыгма развіцця АПК: глабальныя выклікі, адкрыццё магчымасцяў» у рамках дзелавой праграмы II Еўразійскага эканамічнага форуму ў Маскве.

Спікеры адзначылі, што, нягледзячы на складаныя эканамічныя ўмовы, дзякуючы сумесным мерам дзяржаў-членаў і Еўразійскай эканамічнай камісіі забяспечана дынамічнае развіццё аграпрамысловага комплексу краін ЕАЭС.

«Сельская гаспадарка краін Саюза паказвае станоўчыя вынікі працы. За апошнія пяць гадоў рост аб'ёмаў вытворчасці склаў 114,4%, дасягнуты высокі ўзровень самазабеспячэння па асноўных сельгаспрадуктах, за выключэннем садавіны. Разам з тым краіны ЕАЭС сутыкаюцца з сур'ёзнымі выклікамі, маючы значную імпартную залежнасць па матэрыяльна-тэхнічных рэсурсах, – адзначыў міністр па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК Артак Камалян. – У 2022 годзе знешнія пастаўкі сродкаў вытворчасці на рынак Саюза перавысілі 5 млрд дол. Такая сітуацыя разглядаецца не толькі як выклік, але і магчымасць развіваць гэтыя напрамкі. ЕЭК праводзіць працу шляхам прыняцця сумесных мер па імпартазамяшчэнні ў АПК і ўкараненні інавацыйных тэхналогій у дзяржавах-членах».

Прымаючы пад увагу станаўленне АПК ЕАЭС як значнага гульца на сусветнай арэне, удзельнікі сесіі падкрэслілі неабходнасць далейшага паглыблення супрацоўніцтва краін Саюза ў сферы тэхналогій і інавацый, лагістыкі і транспарціроўкі, лічбавізацыі і ўмацавання кадравага патэнцыялу галіны для фарміравання высокатэхналагічнай і канкурэнтаздольнай аграпрамысловай вытворчасці, устойлівай да дысбалансаў у сусветнай эканоміцы.

У сувязі з гэтым выбудоўванне цэласнай экасістэмы і рэалізацыя комплексу мерапрыемстваў на аснове эфектыўных інструментаў дзяржаўнага рэгулявання, падтрымкі развіцця галіны, выкарыстання перадавых тэхналогій, лічбавых платформаў і сістэм кіравання аграхарчовай сектарам павінна стаць прыярытэтам супрацоўніцтва дзяржаў-членаў у аграпрамысловай сферы.

Удзельнікі панэльнай сесіі абмеркавалі і падтрымалі шэраг прапаноў, якія тычацца далейшага ўкаранення інавацыйных, высокатэхналагічных інструментаў, перш за ўсё для ўстойлівага прыродакарыстання ў сельскай гаспадарцы (цыркулярнай эканомікі) і пагадзіліся з неабходнасцю павышэння канкурэнтаздольнасці галіны на аснове інтэнсіфікацыі селекцыі і насенняводства сельскагаспадарчых культур, павышэння генетычнага патэнцыялу племянных сельскагаспадарчых жывёл. Размова ішла таксама пра важнасць каардынацыі намаганняў для маштабавання прымянення метадаў дакладнага земляробства, разумнай сельскагаспадарчай тэхнікі, вытворчасці альтэрнатыўных відаў жывёлагадоўчай прадукцыі.

Удзельнікі дыскусіі падтрымалі фарміраванне ў ЕАЭС агульнага рынку арганічнай сельскагаспадарчай прадукцыі і рэалізацыю дзяржаўных праграм стымулявання вытворчасці і попыту на такую прадукцыю. Бакі таксама дамовіліся нарошчваць узаемадзеянне для развіцця лічбавых сістэм кіравання ў АПК на аснове аналізу вялікіх даных, прымянення штучнага інтэлекту і тэхналогіі блокчэйн у ланцужку паставак прадукцыі і развіваць тавараразмеркавальныя сеткі з выкарыстаннем адзіных сеткавых стандартаў, прынцыпаў, тэхналогій і правіл функцыянавання аптова-размеркавальных цэнтраў.

Прадстаўленыя прапановы будуць разгледжаны з удзелам упаўнаважаных у сферы АПК органаў дзяржаўнага кіравання на пляцоўцы Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Даведка

Еўразійскі эканамічны форум – штогадовае дзелавое мерапрыемства Еўразійскага эканамічнага саюза, якое праводзіцца па чарзе ў той дзяржаве ЕАЭС, якая на дадзены момант старшынствуе ў Вышэйшым Еўразійскім эканамічным савеце, Еўразійскім міжурадавым савеце і Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі. Форум арыентаваны на прадстаўнікоў буйнога, сярэдняга і малога бізнесу, кіраўнікоў і прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады, а таксама кіраўнікоў і членаў урадаў трэціх краін, прадстаўнікоў міжнародных, навуковых і адукацыйных арганізацый, якія зацікаўлены ў развіцці ўзаемадзеяння ў рамках Саюза.