Аб актуальных пытаннях дзяржаўных закупак у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза і перспектывах на 2027 год распавяла намеснік дырэктара Дэпартамента канкурэнтнай палітыкі і палітыкі ў галіне дзяржзакупак Еўразійскай эканамічнай камісіі Аліна Казачонак 1 кастрычніка на X Санкт-Пецярбургскім міжнародным форуме кантрактных адносін, у рамках пленарнага пасяджэння «Кантрактная сістэма: ключавыя мэты і кірункі развіцця да 2027 года».
Аліна Казачонак адзначыла, што для ЕАЭС асаблівае значэнне мае задача па фарміраванні бесперашкоднага асяроддзя дзяржзакупак, калі пастаўшчык з адной дзяржавы-члена мае магчымасць удзельнічаць у закупках іншай дзяржавы на зразумелых, празрыстых і недыскрымінацыйных умовах. Сёння дзяржаўныя закупкі становяцца інструментам не толькі асваення бюджэтных сродкаў, але і развіцця канкурэнцыі, узаемнага гандлю, прамысловай кааперацыі і тэхналагічнага суверэнітэту.
Намеснік кіраўніка дэпартамента ЕЭК прадставіла даныя аб аб'ёмах, структуры рынку дзяржзакупак у Саюзе, актуальных пытаннях лічбавізацыі закупак, праблемных аспектах трансгранічнага доступу пастаўшчыкоў, пашырэнні і перспектывах функцыянавання Еўразійскага рэестра прамысловых тавараў.
«Паказчыкам эфектыўнасці нашай работы служыць рэальны рост узаемнага ўдзелу бізнесу краін ЕАЭС у дзяржаўных закупках Саюза», – рэзюміравала Аліна Казачонак.
У рабоце X Санкт-Пецярбургскага міжнародным форуму прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў улады Расійскай Федэрацыі, бізнесу, вядучыя эксперты ў галіне дзяржзакупак.