Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі па Еўразійскім эканамічным саюзе ў ліпені 2023 года ў параўнанні з чэрвенем 2023 года склаў 100,6%, са снежнем 2022 года – 103,6%.
У параўнанні са снежнем адзначаўся значны прырост цэн на платныя паслугі (на 6%). Цэны на харчовыя тавары за гэты перыяд павялічыліся на 3%, на нехарчовыя тавары – на 2,6%.
Вышэй, чым па ЕАЭС, прырост цэн на харчовыя тавары зафіксаваны ў Казахстане (на 5,9%), Кыргызстане (на 4,6%) і ў Беларусі (на 3,2%).
Найбольшае павелічэнне цэн на нехарчовыя тавары адзначалася ў Кыргызстане (на 6,9%) і Казахстане (на 5,9%), на платныя паслугі – у Беларусі (на 6,2%) і Расіі (на 6,1%).
Больш падрабязная статыстычная інфармацыя прадстаўлена на старонцы Дэпартамента статыстыкі ЕЭК у раздзеле «Аб індэксе спажывецкіх цэн».