Індэкс цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі па Еўразійскім эканамічным саюзе ў чэрвені 2023 года ў параўнанні са снежнем 2022 года склаў 107,8%, у параўнанні з маем бягучага года – 99,9%.
У параўнанні са снежнем 2022 года адзначаўся значны прырост цэн вытворцаў у горназдабыўной прамысловасці і распрацоўцы кар'ераў (на 11,9%). Пры гэтым цэны вытворцаў па відзе дзейнасці «электразабеспячэнне, падача газу, пара і паветранае кандыцыяніраванне» выраслі на 8,1%, у апрацоўчай прамысловасці – на 6,8%, па відзе дзейнасці «водазабеспячэнне; каналізацыйная сістэма, кантроль над зборам і размеркаваннем адходаў» – на 5,3%.
Больш падрабязная статыстычная інфармацыя прадстаўлена на старонцы Дэпартамента статыстыкі ЕЭК у раздзеле «Цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі».