Навіны

20.08.2021 (Обновлено: 21.02.2022 09:34)

Вынікі пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета 19 - 20 жніўня

Кіраўнікі ўрадаў краін Еўразійскага эканамічнага саюза на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, якое прайшло 19-20 жніўня ў Чалпон-Аце (Кыргызская Рэспубліка) ў вочным фармаце, разгледзелі 22 пытанні.

Еўразійскі міжурадавы савет зацвердзіў план першачарговых мерапрыемстваў па лічбавізацыі грузавых чыгуначных перавозак у інтарэсах развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і Кітайскай Народнай Рэспублікай.

Міжурадавы савет даў старт практычнай працы па стварэнні Еўразійскай перастраховачнай кампаніі (ЕПК) для падтрымкі ўзаемнага і знешняга гандлю дзяржаў-членаў.

Міжурадавы савет прыняў рашэнне аб збліжэнні экспартных мер у дачыненні да асобных тавараў.

Міжурадавы савет даручыў ЕЭК сумесна з упаўнаважанымі органамі ў сферы акрэдытацыі краін Саюза ў найбліжэйшай перспектыве комплексна прапрацаваць пытанне стварэння рэгіянальнай арганізацыі па акрэдытацыі (РАА).

Вызначаны ўмовы вытворчасці сельгастрактараў і аўтамабіляў для ўдзелу ў дзяржзакупках.

Міжурадсавет зацвердзіў пералік выключэнняў і абмежаванняў на ўнутраным рынку Еўразійскага эканамічнага саюза, якія падлягаюць ліквідацыі ў 2021-2022 гадах.

У мэтах прапрацоўкі Пагаднення аб абароце даных у Саюзе прынята рашэнне аб фарміраванні рабочай групы высокага ўзроўню па пытаннях лічбавай трансфармацыі.

Міжурадавы савет ухваліў парадак апублікавання рашэнняў Калегіі ЕЭК па справах аб парушэнні агульных правіл канкурэнцыі з выключэннем з іх інфармацыі абмежаванага распаўсюджвання.

Міжурадавы савет прыняў рашэнне сфарміраваць рабочую групу, якая зоймецца пытаннямі рэгулявання выкідаў парніковых газаў і экалагічных плацяжоў у ЕАЭС.

Кіраўнікам урадаў краін ЕАЭС прадстаўлены маніторынг правядзення ацэнкі рэгулюючага ўздзеяння праектаў рашэнняў ЕЭК у 2020 годзе.

Міжурадсавет узгадніў дарожную карту па рэалізацыі транспартнай палітыкі на 2021 - 2023 гады.

Міжурадавы савет зацвердзіў план мерапрыемстваў (дарожную карту) па фарміраванні агульнага рынку арганічнай сельскагаспадарчай прадукцыі ў рамках ЕАЭС.

Міжурадсавет прыняў распараджэнне аб забеспячэнні роўных умоў удзелу ў праграме закупкі сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання ў Рэспубліцы Казахстан для вытворцаў ЕАЭС і трэціх краін. Гаворка ідзе аб выключэнні ўстанаўлення рознага максімальнага дапушчальнага кошту для разліку субсідый на адзінку тэхнікі і абсталявання вытворчасці дзяржаў-членаў і трэціх краін.

Міжурадаваму савету прадстаўлена інфармацыя казахстанскім бокам аб рэалізацыі праекта «Аўтаматызаваная трансгранічная гандлёва-разліковая інтэграваная сістэма» (АТТІС). ЕЭК сумесна з дзяржавамі ЕАЭС даручана арганізаваць працу па абмеркаванні вопыту рэалізацыі праекта ў рамках лічбавага парадку Саюза на экспертных пляцоўках Камісіі, а таксама абмеркаваць іншыя прапанаваныя дзяржавамі-членамі сістэмы і платформы.

Кіраўнікі ўрадаў краін ЕАЭС разгледзелі пытанне залічэння і размеркавання сум увазных мытных пошлін паміж бюджэтамі дзяржаў-членаў у 2020 годзе, заслухалі даклады аб ходзе фарміравання агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў, агульнага рынку газу ЕАЭС у 2020 годзе.

Акрамя таго, на палях ЕМУС падпісаны Мемарандум аб садзейнічанні ўстойліваму развіццю транзітнага патэнцыялу і экалагічнай бяспецы чыгуначнага транспарту ЕАЭС. Дакумент, распрацаваны АТЛК, павінен замацаваць экалагічныя прынцыпы працы кампаніі, уключаючы далейшае памяншэнне вугляроднага следу, а таксама спрыяць развіццю іншых напрамкаў яе дзейнасці, уключаючы кантэйнерызацыю і лічбавізацыю перавозак.

Наступнае пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета адбудзецца ў кастрычніку гэтага года ў Ерэване (Рэспубліка Арменія).


У пасяджэнні прынялі ўдзел Старшыня ЕМУС, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Казахстан Аскар Мамін, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Арменія Нікол Пашынян, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка, Прэм'ер-міністр Кыргызскай Рэспублікі Улукбек Марыпаў, Старшыня Ўрада Расійскай Федэрацыі Міхаіл Мішусцін, Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч, а таксама Прэм'ер-міністр Рэспублікі Куба Мануэль Марэра Крус, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Узбекістан Абдула Арыпаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба ў Расійскай Федэрацыі, паўнамоцны прадстаўнік Урада Кубы ў Еўразійскай эканамічнай камісіі Хуліа Антоніа Гармендыя Пенья, старшыня праўлення Еўразійскага банка развіцця Мікалай Падгузаў.