2 кастрычніка ў Мінску прайшло пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета.
У пасяджэнні прынялі ўдзел Прэм'ер-міністр Рэспублікі Арменія Нікол Пашынян
(па відэасувязі), Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Аляксандр Турчын, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Казахстан Алжас Бектэнаў, Старшыня Кабінета Міністраў – Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі Адылбек Касымаліеў, Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі Міхаіл Мішусцін і Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў.
Ад дзяржаў-назіральнікаў – Прэм'ер-міністр Рэспублікі Узбекістан Абдула Арыпаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Махсен Амідзамані, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба ў Расійскай Федэрацыі Энрыке Орта Гансалес.
Разгледжана 15 значных пытанняў еўразійскай эканамічнай інтэграцыі.
Гэта, перш за ўсё, гандаль, мытнае адміністраванне, транспартная інфраструктура, прамысловае супрацоўніцтва, фарміраванне агульных энергетычных рынкаў, развіццё аграпрамысловага комплексу.
Сёння кіраўнікі ўрадаў разгледзелі пытанні развіцця транспартнай інфраструктуры ў напрамках «Усход - Захад» і «Поўнач - Поўдзень». У тым ліку ў рамках спалучэння з кітайскай ініцыятывай «Адзін пояс – адзін шлях».
Прадстаўлена інфармацыя аб развіцці электроннага дакументаабароту ў марскіх пунктах пропуску дзяржаў - членаў ЕАЭС.
ЕМУС унёс змяненні ў спіс прыярытэтных інтэграцыйных інфраструктурных праектаў у сферы транспарту дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Па ініцыятыве Расійскай Федэрацыі ў спіс уключаны праект па развіцці чыгуначнага ўчастка «Невель – Дно – Луга – Гатчына» з будаўніцтвам раз'ездаў і сеткі сувязі.
Таксама Міжурадсавет ухваліў пакет рашэнняў па фарміраванні агульнага электраэнергетычнага рынку.
Акрамя таго, Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў і кіруючы дырэктар Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця Яраслаў Мандрон на палях Еўразійскага міжурадавага савета ў Мінску падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж ЕЭК і ЕФСР.
Наступнае пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савет адбудзецца ў снежні бягучага года ў Маскве.