Навіны

10.12.2021 (Обновлено: 10.01.2022 16:18)

Вынікі пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета 10 снежня

Сёння пад старшынствам Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Касым-Жамарта Такаева адбылося пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў рэжыме відэаканферэнцыі з удзелам кіраўнікоў дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза – Прэм'ер-міністра Рэспублікі Арменія Нікола Пашыняна, Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі Садыра Жапарава, Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна, ганаровага старшыні ВЕЭС, Першага Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Назарбаева, Прэзідэнта Рэспублікі Куба Мігеля Дыяса-Канеля Бермудэса, Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан Шаўката Мірзіёева, Старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіла Мясніковіча, Старшыні Выканаўчага камітэта – Выканаўчага сакратара Садружнасці Незалежных Дзяржаў Сяргея Лебедзева, старшыні праўлення Еўразійскага банка развіцця Мікалая Падгузава.

Кіраўнікі дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза ўхвалілі два пагадненні для стварэння адзінай сістэмы мытнага транзіту ў Саюзе, праца над якой вялася пяць гадоў. Гэта Пагадненне аб прымяненні ў Саюзе навігацыйных пломбаў і Пагадненне аб асаблівасцях прымянення забеспячэння пры перавозцы тавараў у адпаведнасці з мытнай працэдурай мытнага транзіту.

Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет ухваліў пратакол да Часовага пагаднення, якое вядзе да стварэннязоны свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і Іранам.

Кіраўнікі дзяржаў ЕАЭС ухвалілі асноўныя напрамкі міжнароднай дзейнасці на 2022 годагульныя падыходы да ўмоў ажыццяўлення ацэначнай дзейнасці ў рамках функцыянавання адзінага рынку паслуг, даклад аб рэалізацыі планаў лібералізацыі па асобных сектарах паслуг у рамках ЕАЭС, праект рашэння аб запуску адзінага рынку паслуг (АРП) у сферы будаўніцтва ў поўным аб'ёме.

Кіраўнікам дзяржаў ЕАЭС далажылі пра вынікі выканання Стратэгіі-2025 у бягучым годзе.

Кіраўнікі дзяржаў ЕАЭС падпісалі «II Вялікі пратакол», які ўключае ў сябе змяненні ў Дагавор аб ЕАЭС, Пагадненне аб ажыццяўленні аўдытарскай дзейнасці ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.

Кіраўнікі дзяржаў ЕАЭС прынялі рашэнне вызначыць Кыргызскую Рэспубліку дзяржавай, якая старшынствуе ў 2022 годзе ў органах Саюза – Вышэйшым Еўразійскім эканамічным савеце, Еўразійскім міжурадавым савеце і Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі. Старшынёй у органах ЕАЭС у 2021 годзе з'яўляецца Рэспубліка Казахстан.

Наступнае пасяджэнне Вышэйшага савета адбудзецца ў маі 2022 года ў Бішкеку (Кыргызская Рэспубліка).