29 мая ў Астане прайшло пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.
У пасяджэнні прынялі ўдзел кіраўнікі краін Еўразійскага эканамічнага саюза – Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан Касым-Жамарт Такаеў, Прэзідэнт Кыргызскай Рэспублікі Садыр Жапараў, Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін, а таксама Віцэ-прэм'ер Рэспублікі Арменія Мгер Грыгаран і Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў.
З боку дзяржаў-назіральніц пры ЕАЭС – Прэзідэнт Рэспублікі Узбекістан Шаўкат Мірзіёеў, Віцэ-прэзідэнт Рэспублікі Куба Сальвадор Вальдэс Меса, міністр прамысловасці, руднікоў і гандлю Ісламскай Рэспублікі Іран Сеед Махамад Атабак.
Абмеркавана рэалізацыя ў 2025 годзе Асноўных напрамкаў міжнароднай дзейнасці ЕАЭС.
Падведзены вынікі 2025 года ў сферы рэгулявання натуральных манаполій.
Зацверджаны даклад аб рэалізацыі планаў лібералізацыі паслуг у ЕАЭС.
ВЕЭС ухваліў даклад ЕЭК і далейшыя напрамкі ўніфікацыі насенняводства.
Урэгулявана пытанне размеркавання ўвазных мытных пошлін, выплачаных у Казахстане пры ўвозе тавараў па кантрактах на нетракарыстанне.