Зменена Праграма па распрацоўцы міждзяржаўных стандартаў да тэхрэгламенту на мяса і мясную прадукцыю
12.11.2024
Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняла змяненні ў Праграму па распрацоўцы міждзяржаўных стандартаў да тэхрэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы мяса і мясной прадукцыі» (ТР МС 034/2013).
З Праграмы выключаны дзевяць пазіцый у сувязі з распрацоўкай Рэспублікай Казахстан, Кыргызскай Рэспублікай і Расійскай Федэрацыяй адпаведных стандартаў.
Перанесены тэрміны распрацоўкі 42 стандартаў у сувязі з актуалізацыяй Рэспублікай Казахстан і Расійскай Федэрацыяй нацыянальных планаў стандартызацыі і аднаго стандарту – з прычыны неабходнасці дапрацоўкі яго праекта па прапановах удзельнікаў распрацоўкі.
Акрамя таго, Праграма дапоўнена адной пазіцыяй – аб распрацоўцы ДАСТ на метад вызначэння дысперснасці мясных прадуктаў на аснове ДАСТ Р 54047-2010.