Зацверджана Праграма па распрацоўцы міждзяржаўных стандартаў да тэхрэгламенту Саюза «Аб бяспецы нізкавольтнага абсталявання».

Рашэннем Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі 18 чэрвеня ўнесены кропкавыя змяненні ў Праграму па распрацоўцы міждзяржаўных стандартаў да тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы нізкавольтнага абсталявання» (ТР МС 004/2011).

Праграма дапоўнена пяццю новымі міждзяржаўнымі стандартамі на сістэмы бесперабойнага энергазабеспячэння (UPS) і нізкавольтную апаратуру размеркавання і кіравання на аснове актуальных версій стандартаў Міжнароднай электратэхнічнай камісіі. Распрацоўшчыкам вызначана Расійская Федэрацыя.

Таксама скарэкціраваны тэрмін распрацоўкі шэрагу міждзяржаўных стандартаў, раней уключаных у Праграму, адказнымі распрацоўшчыкамі якіх з'яўляюцца Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя.

Рашэнне Калегіі ўступае ў сілу па заканчэнні 30 каляндарных дзён ад даты яго афіцыйнага апублікавання.