Навіны

29.04.2022 (Обновлено: 08.04.2022 12:03)

Калегія ЕЭК ухваліла магчымасць прадаўжэння тэрміну цэнавага дзяржрэгулявання на сацыяльна значныя тавары ў Беларусі

Рашэннем Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі 29 сакавіка Рэспубліцы Беларусь узгоднена прадаўжэнне дзяржаўнага рэгулявання цэн на сацыяльна значныя тавары да 29 чэрвеня 2022 года ўключна.

Пералік рэгуляваных сацыяльна значных тавараў вызначаны пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2021 года № 79 «Аб рэгуляванні цэн на сацыяльна значныя тавары». У яго ўключаны ў тым ліку крупа грачаная, маргарын, соль, цукар, кансервы, яблыкі, асобныя віды мясных паўфабрыкатаў, малако, алей і іншыя тавары.

Рашэнне Калегіі ЕЭК аб узгадненні прадаўжэння тэрміну дзяржаўнага цэнавага рэгулявання ў Рэспубліцы Беларусь накіравана на стабілізацыю сітуацыі на ўнутраным рынку і недапушчэнне цэнавых спекуляцый на сацыяльна значныя тавары.

Раней Дэпартамент антыманапольнага рэгулявання Камісіі правёў кансультацыі з удзелам ўпаўнаважаных органаў дзяржаў-членаў ЕАЭС, якія пагадзіліся з прапановай беларускага боку.