Максім Ермаловіч рапавёў дыпламатам пра работу ЕЭК

Пра парадак доступу прадукцыі краін Еўразійскага эканамічнага саюза да ўдзелу ў дзяржаўных закупках распавёў 27 ліпеня ў Мінску міністр па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Максім Ермаловіч.


Падчас выступлення на семінары для кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь, арганізаваным Міністэрствам замежных спраў Беларусі, Максім Ермаловіч прадставіў палітыку і работу Камісіі ў галіне канкурэнцыі і дзяржзакупак.

 

Асаблівую ўвагу міністр ЕЭК удзяліў пытанням краіны паходжання тавараў на тэрыторыі ЕАЭС для мэтаў дзяржаўных закупак.

Максім Ермаловіч праінфармаваў слухачоў аб дзейнасці Камісіі ў галіне канкурэнцыі на трансгранічных рынках ЕАЭС, уключаючы адвакатаванне канкурэнцыі і міжнароднае супрацоўніцтва.

Семінар для дыпламатычнай супольнасці Беларусі – знакавае штогадовае мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і міжнародных арганізацый, на якім абмяркоўваюцца розныя аспекты дыпламатычнай дзейнасці.