Праект стварэння збожжавай біржы БРІКС разгледзелі на пасяджэнні рабочай групы БРІКС па пытаннях канкурэнцыі на харчовых рынках, якое адбылося ў Каіры (Арабская Рэспубліка Егіпет).
Ініцыятыва па стварэнні збожжавай біржы накіравана на фарміраванне празрыстай і канкурэнтнай сістэмы гандлю збожжам у краінах БРІКС, а таксама на распрацоўку адзіных правіл працы біржы з улікам наднацыянальнага вопыту канкурэнтнага рэгулявання. На першым этапе праекта плануецца ажыццяўляць гандаль ключавымі збожжавымі культурамі, а ў далейшым функцыянал будзе пашыраны на іншыя сферы.
Прадстаўнікі канкурэнтных ведамстваў і эксперты таварных біржаў разгледзелі інстытуцыянальныя, тэхналагічныя і прававыя аспекты па стварэнні платформы, надалі асаблівую ўвагу празрыстасці здзелак, устойлівасці харчовых ланцужкоў паставак і фарміраванні ўмоў для сумленнай канкурэнцыі.
Таксама абмяркоўваліся перспектывы абмену данымі і ўкаранення лічбавых інструментаў у сусветны аграрны рынак.
Асобная ўвага была нададзена лічбавым рашэнням стварэння біржавога механізму, патэнцыяльным вынікам і чаканням ад яго ўкаранення, магчымасці распрацоўкі цэнавых індыкатараў, фарміравання міжнароднага цэнавага агенцтва БРІКС.
«Стварэнне біржы – гэта магчымасць зрабіць збожжавы рынак больш сумленным і прадказальным. Мы закладваем прынцыпы канкурэнцыі, якія абароняць вытворцаў і спажыўцоў ад штучнага дэфіцыту і цэнавых спекуляцый, – адзначыў Максім Ермаловіч. – Праект закліканы стаць важным інструментам умацавання харчовай бяспекі і развіцця канкурэнцыі».