Міжурадсавет ухваліў сумесныя прагнозы развіцця АПК
Еўразійскі міжурадавы савет ухваліў Сумесныя прагнозы развіцця аграпрамысловага комплексу, балансы попыту і прапановы краін Еўразійскага эканамічнага саюза па сельгаспрадукцыі, харчаванні і сыравіне для лёгкай прамысловасці на 2025-2026 гады.

За кошт уласнай вытворчасці дзяржавы ЕАЭС цалкам задавальняюць унутраную патрэбнасць па такіх прадуктах, як збожжа, цукар, раслінныя алеі, свініна, мяса птушкі, бараніна, курынае яйка.

Сумесныя прагнозы з'яўляюцца сістэмным дакументам па развіцці АПК, які накіраваны на забеспячэнне збалансаванасці агульнага рынку, выкарыстанне патэнцыялу дзяржаў-членаў для развіцця ўзаемнага гандлю, стварэння новых вытворчасцяў.