На ЕЭФ-2025 абмеркаваны пытанні сучаснай канкурэнтнай палітыкі

Аб асноўных выкліках, з якімі сутыкаюцца канкурэнтныя органы краін Еўразійскага эканамічнага саюза ва ўмовах глабальных змяненняў, ішла размова 26 чэрвеня ў Мінску на панэльнай сесіі ЕЭФ-2025 «Сучасная канкурэнтная палітыка: выклікі і перспектывы» з удзелам міністра па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Максіма Ермаловіча.

На мерапрыемстве абмеркаваны меры і механізмы, неабходныя для забеспячэння канкурэнцыі, роля дзяржавы і бізнесу ў фарміраванні справядлівага канкурэнтнага асяроддзя.

Асобная ўвага нададзена замежнаму вопыту. Прадстаўнікі канкурэнтных органаў Ірана, Кітая, Узбекістана падзяліліся вопытам работы, у тым ліку па аператыўным рэагаванні на тэхналагічныя і рынкавыя змяненні.

Прадстаўлена бачанне па тэме кіраўніка падраздзялення ЮНКТАД па палітыцы ў галіне канкурэнцыі і правоў спажыўцоў і дырэктара Міжнароднага цэнтра канкурэнтнага права і палітыкі БРІКС. У якасці спікераў сесіі выступілі прадстаўнікі нацыянальных органаў краін ЕАЭС.

«Лічу, што ўсе задачы, якія мы паставілі на сесіі, – выкананы. Гэта мерапрыемства дапаможа Камісіі і краінам ЕАЭС выбудаваць далейшыя напрамкі сумеснай працы ў сферы канкурэнцыі на саюзных рынках», – рэзюмаваў Максім Ермаловіч.