Навіны

19.12.2023

На прасторы ЕАЭС з'явяцца еўразійскія турыстычныя маршруты

Даклад па выніках правядзення аналізу геаграфіі магчымых еўразійскіх турыстычных маршрутаў дзяржаў-членаў ЕАЭС разгледзела Калегія Камісіі 19 снежня. 

З улікам мультыплікатыўнага эфекту галіны турызму папулярызацыя і пашырэнне геаграфіі турыстычных маршрутаў, у тым ліку з наведваннем турыстычных рэсурсаў дзяржаў-назіральнікаў ЕАЭС, будзе садзейнічаць павелічэнню патоку турыстаў з трэціх краін. Як адзначаецца ў дакладзе, гэта стане асновай для дынамічнага развіцця галіны, надасць дадатковы імпульс спалучаным з турызмам галінам эканомікі, уключаючы гатэлі і гасцініцы, транспарт, сельскую гаспадарку, медыцыну, інвестыцыі ў турыстычную галіну. 

Маршруты, прадстаўленыя ў дакладзе, з'яўляюцца першаснымі аб'ектамі турыстычнай цікавасці, якія могуць стаць апорнымі кропкамі пры распрацоўцы праектаў карт маршрутаў. У далейшым палажэнні даклада будуць улічвацца пры распрацоўцы праекта Канцэпцыі развіцця турызму ў рамках ЕАЭС.

Даклад размешчаны на афіцыйным сайце Камісіі.​