Новы механізм кантролю імпарту СПЧТ абмеркавалі на пляцоўцы Еўразійскай эканамічнай камісіі

Для імпарцёраў тавараў у Расію запрацавала сістэма пацвярджэння чакання тавараў (СПЧТ). Еўразійская эканамічная камісія правяла для перавозчыкаў грузаў з краін ЕАЭС вэбінар, прысвечаны асаблівасцям функцыянавання і практыцы прымянення новай сістэмы.

«Укараненне новых правіл заўсёды звязана з вялікай колькасцю запытаў і асцярог гаспадарчых суб'ектаў. Толькі прамы і адкрыты дыялог паміж дзяржаўнымі органамі і бізнес супольнасцю здольны забяспечыць плаўнае ўкараненне новых рэгулятарных механізмаў і мінімізаваць выдаткі прадпрымальнікаў», – адзначыў дырэктар Дэпартамента транспарту і інфраструктуры Еўразійскай эканамічнай камісіі Рустан Джэналінаў падчас адкрыцця мерапрыемства.


Вэбінар прайшоў у фармаце «пытанне – адказ», прадстаўнікі Міністэрства фінансаў Расійскай Федэрацыі, Федэральнай падатковай службы і Федэральнай мытнай службы праінфармавалі ўдзельнікаў мерапрыемства аб правапрымяняльнай практыцы і зніжэнні рызык, звязаных з парушэннем правіл, устаноўленых СПЧТ.

У прыватнасці, удзельнікі вэбінара атрымалі падрабязныя растлумачэнні асаблівасцяў фінансавага забеспячэння па выплаце ПДВ, а таксама размежаванні зон адказнасці ўдзельнікаў перавозачнага працэсу пры рабоце з СПЧТ. Акрамя таго, эксперты асобна спыніліся на асвятленні тэхнічных нюансаў перасячэння кантрольна-прапускных пунктаў і рэгламенту дзеянняў у выпадку форс-мажорных сітуацый пры міжнародных аўтамабільных перавозках грузаў.

Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі больш як 200 кампаній, занятых у сферы міжнародных перавозак грузаў. Мерапрыемства арганізавана сумесна з міжнароднай грузавой платформай ATI.SU.

Нагадаем, СПЧТ распрацавана ў рамках мер па абяленні імпарту для таго, каб кантраляваць увоз тавараў з краін ЕАЭС у Расію і не дапускаць «шэрых» схем з нявыплатай ўвазнога ПДВ і акцызаў. Патрабаванні СПЧТ устаноўлены Федэральным законам ад 17.04.2026 № 101-ФЗ «Аб нацыянальнай сістэме пацвярджэння чакання пастаўкі тавараў і аб унясенні змяненняў у асобныя заканадаўчыя акты Расійскай Федэрацыі».

Трансляцыя вэбінара даступна па спасылцы: https://vk.com/eecommission?z=video-65062670_456240872

Больш падрабязная інфармацыя пра СПЧТ: https://www.nalog.gov.ru/rn77/related_activities/spot/

Тэлефоны гарачай лініі: 

ФПС: 8-800-222-22-22; 

ФМС: 8-499-449-74-89.

Скачать исходники фотографий