Нулявыя імпартныя пошліны на маляўкі ласося і фарэлі прадоўжаны да канца 2024 года
17.03.2022
Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі прадоўжыў тэрмін дзеяння нулявых ставак увазных мытных пошлін на маляўкі ласося і фарэлі па 31 снежня 2024 года ўключна.

Стаўкі АМТ ЕАЭС у дачыненні да асобных відаў рыбы (коды 0301 91 900 0 і 0301 99 110 0 ТН ЗЭД ЕАЭС), якія разглядаюцца, складаюць 10% ад мытнага кошту. Аднак у адпаведнасці з рашэннем Савета ЕЭК ад 18 студзеня 2019 года № 3 з 28 лютага 2019 года па 28 лютага 2022 года ўстаноўлены пошліны ў памеры 0%.

«Развіццё ўласнай вытворчасці рыбнай прадукцыі – найважнейшы складнік харчовай бяспекі як кожнай з дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, так і ўсяго ЕАЭС у цэлым. Захаванне нулявых ставак пошлін на маляўкі рыбы, якая вырошчваецца, будзе спрыяць павелічэнню долі вырабленага ў Саюзе таварнага ласося і фарэлі», – падкрэсліў дырэктар Дэпартамента мытна-тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання ЕЭК Ваагн Казаран.

Пры гэтым ён удакладніў, што ў цяперашні час маляўкі атлантычнага ласося для прамысловага вырошчвання на тэрыторыі ЕАЭС не вырабляюцца, а маляўкі фарэлі, якія вырабляюцца шэрагам прадпрыемстваў, прызначаны для вырошчвання толькі ў прэснаводных гаспадарках.