Абноўлены стандарты да тэхрэгламенту на харчовую прадукцыю

Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі зацвердзіла змяненні ў пералік стандартаў на метады даследаванняў (выпрабаванняў) і вымярэнняў да тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы харчовай прадукцыі» (ТР МС 021/2011).

Яны падрыхтаваны ў рамках рэалізацыі патрабаванняў тэхрэгламенту з улікам унесеных у яго змяненняў у частцы ўстанаўлення максімальна дапушчальных узроўняў рэшткавых колькасцяў ветэрынарных лекавых сродкаў (фармакалагічна актыўных рэчываў і іх метабалітаў) у харчовай прадукцыі жывёльнага паходжання, прынятых Саветам Камісіі 23 чэрвеня 2023 года.

Пералік дапоўнены двума новымі структурнымі элементамі, да якіх прадугледжана ўключэнне 50 міждзяржаўных стандартаў, трох нацыянальных стандартаў Расійскай Федэрацыі, трох нацыянальных стандартаў Рэспублікі Казахстан і 34 методык.

Таксама ў пералік у частцы ўжо дзеючых структурных элементаў уключаны два міждзяржаўныя стандарты, адзін дзяржаўны стандарт Рэспублікі Беларусь і пяць метадычных указанняў Расійскай Федэрацыі. Акрамя таго, з пераліку выключаны нацыянальны стандарт Расійскай Федэрацыі ў сувязі з прыняццем адпаведнага міждзяржаўнага стандарту.

Прынятыя змяненні ўступяць у сілу з 10 ліпеня 2024 г. Гэта дата ўзаемаўвязана з датай уступлення ў сілу змяненняў у ТР МС 021/2011 (па заканчэнні 12 месяцаў ад даты яго афіцыйнага апублікавання, дата апублікавання 10 ліпеня 2023 г.).