Абарот паслуг вырас у краінах ЕАЭС
24.04.2024
У 2023 годзе ў параўнанні з 2022 годам назіраўся рост міжнароднага гандлю паслугамі ў большасці дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Станоўчае сальда гандлю паслугамі ў Арменіі павялічылася на 33,6%, у Беларусі знізілася на 32,7%.
У структуры экспарту і імпарту паслуг у большасці дзяржаў-членаў найбольшыя долі прыпадалі на транспартныя паслугі (да 49% у Казахстане) і паездкі (да 56% у Кыргызстане).
Больш падрабязная статыстычная інфармацыя прадстаўлена на старонцы Дэпартамента статыстыкі ў раздзеле «Статыстыка знешняга сектара».