Абмеркаваны актуальныя пытанні ў сферы дзяржзакупак у рамках ЕАЭС
26.08.2025

Міністр па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Максім Ермаловіч правёў у штаб-кватэры ЕЭК рабочую сустрэчу з расійскім экспертам – прафесарам Вышэйшай школы эканомікі, экс-намеснікам міністра фінансаў Расійскай Федэрацыі Аляксеем Лаўровым, які курыраваў раней у тым ліку пытанні дзяржзакупак.

«Мы цэнім Ваш вялікі асабісты ўклад у развіццё Еўразійскай эканамічнай інтэграцыі ў сферы дзяржаўных закупак», – адзначыў Максім Ермаловіч.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі актуальныя пытанні ў гэтай сферы ў рамках ЕАЭС і асаблівасці іх рэгулявання, уключаючы перспектывы ўдасканалення статыстычнай справаздачнасці.