Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі вызначыла пералік тавараў, якія не падлягаюць перасылцы ў міжнародных паштовых адпраўленнях.
Пералік распрацаваны ў мэтах актуалізацыі права ЕАЭС у сферы мытнага рэгулявання і будзе працаваць сінхронна з правіламі Сусветнага паштовага саюза, не замяняючы іх.
У апошні час істотна павялічыўся абарот тавараў, якія набываюцца на электронных гандлёвых пляцоўках і ў інтэрнэт-крамах і, адпаведна, перасылаюцца ў міжнародных паштовых адпраўленнях. Пры гэтым адсутнасць адзінага Пераліку аказвала негатыўны ўплыў на ўмовы вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці і стварала пэўныя рызыкі пры перасылцы такіх тавараў, у тым ліку фізічнымі асобамі.
Рашэнне ЕЭК у адным дакуменце вызначае вычарпальны пералік тавараў, якія не падлягаюць перасылцы ў міжнародных паштовых адпраўленнях усімі катэгорыямі асоб, што стварае празрыстасць у гэтым пытанні.
Да прыняцця Пераліку перасылка тавараў у міжнародных паштовых адпраўленнях рэгулявалася, сумесна з актамі Сусветнага паштовага саюза, Рашэннем Камісіі Мытнага саюза ад 17 жніўня 2010 года № 338 (для юрыдычных асоб) і нацыянальным заканадаўствам краін ЕАЭС (для фізічных асоб).
Прынятае Рашэнне прызнае страціўшым сілу Рашэнне Камісіі Мытнага саюза ад 17 жніўня 2010 года № 338 «Аб асаблівасцях перасылкі тавараў у міжнародных паштовых адпраўленнях».