Навіны

05.12.2022 (Обновлено: 13.12.2022 11:19)

Апублікавана статыстыка ЕАЭС за пяць гадоў

Дэпартамент статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі апублікаваў Статыстычны штогоднік Еўразійскага эканамічнага саюза.

У штогодніку прыводзяцца даныя пра асноўныя вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржаў ЕАЭС у 2017-2021 гадах, у тым ліку пра насельніцтва, яго занятасць, узровень жыцця, адукацыю, цэны, валавы ўнутраны прадукт, вытворчасць прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі, інвестыцыі, будаўніцтва, транспарт і сувязь, спажывецкі рынак, знешні і ўзаемны гандаль таварамі, суб’екты фінансавага рынку, плацежны баланс, дзяржаўныя фінансы і грашова-крэдытную сістэму. 

Валавы ўнутраны прадукт краін ЕАЭС у 2021 годзе дасягнуў 2 066,6 млрд долараў ЗША і павялічыўся на 7,3% у параўнанні з 2017 годам. Узаемны гандаль таварамі ў ЕАЭС склаў 73,1 млрд долараў ЗША і павялічыўся з 2017 года на 33,6%. Знешні гандаль з краінамі па-за ЕАЭС склаў 846,4 млрд долараў ЗША і вырас у параўнанні з 2017 годам на 33,5%.

Прамысловая вытворчасць у ЕАЭС дасягнула 1 447,2 млрд долараў ЗША і павялічылася на 11,6%. Вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі дасягнула 138,5 млрд долараў ЗША і вырасла на 4,6%.

Больш падрабязная статыстыка прадстаўлена на старонцы Дэпартамента статыстыкі ў Статыстычным штогодніку.