Адкрыта акрэдытацыя прадстаўнікоў СМІ на ЕЭФ-2026
21.05.2026

28-29 мая ў Астане адбудзецца чарговае пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Еўразійскі эканамічны форум. У мерапрыемствах прымуць удзел кіраўнікі дзяржаў-членаў ЕАЭС, дзяржаў-назіральніц пры Саюзе, а таксама запрошаныя высокія госці.

Парадак дня пасяджэння Вышэйшага савета, якое традыцыйна пройдзе ў вузкім і пашыраным складах, ахоплівае шырокі спектр пытанняў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Адным з важных пытанняў парадку дня старшынства Казахстана ў ЕАЭС з'яўляецца практычнае прымяненне тэхналогій штучнага інтэлекту для ўдасканалення маніторынгу гандлёвых бар'ераў, аналізу выканання дамоўленасцяў і павышэння празрыстасці эканамічных працэсаў у рамках ЕАЭС.

З улікам гэтага прыярытэтнага напрамку тэмай маючага адбыцца Еўразійскага эканамічнага форуму стане: «ЕАЭС у глабальнай лічбавай гонцы: стаўка на штучны інтэлект».

У сувязі з гэтым Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Казахстан запрашае прадстаўнікоў замежных сродкаў масавай інфармацыі прайсці акрэдытацыю для асвятлення адзначаных мерапрыемстваў.

Для акрэдытацыі прадстаўнікоў замежных СМІ неабходна ў тэрмін да 18:00 гадзін па часе Астаны 22 мая 2026 года накіраваць спіс журналістаў згодна з прыкладзенай формай на электронны адрас: mfakzaccreditation@gmail.com.

 

На вышэйназваных мерапрыемствах для прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі будуць арганізаваны прэс-цэнтры.

28 мая 2026 года прадстаўнікам замежных СМІ, акрэдытаваным для асвятлення Еўразійскага эканамічнага форуму, неабходна прыбыць у Кангрэс-цэнтр (Дзелавы комплекс EXPO). Мерапрыемствы дзелавой праграмы форуму пачнуцца ў 9:00.

Пры ўзнікненні дадатковых пытанняў просім звяртацца па тэл.: +7 (7172) 72 09 87.