Прэм'ер-міністры краін ЕАЭС увялі ў абарачэнне паштовыя маркі, прысвечаныя 10-годдзю падпісання Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе

У рамках пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета 1 кастрычніка ў Ерэване адбылася афіцыйная цырымонія гашэння паштовых марак з нагоды дзесяцігоддзя падпісання Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе з удзелам кіраўнікоў урадаў дзяржаў - членаў ЕАЭС.

У цырымоніі прынялі ўдзел Прэм'ер-міністр Рэспублікі Арменія Нікол Пашынян, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Казахстан Алжас Бектэнаў, Старшыня Кабінета Міністраў – кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі Акылбек Жапараў і Старшыня Ўрада Расійскай Федэрацыі Міхаіл Мішусцін.

Нагадаем, што першы выпуск спецыяльных еўразійскіх паштовых марак з удзелам кіраўнікоў урадаў дзяржаў Саюза адбыўся ў 2015 годзе і быў прысвечаны падпісанню Дагавора аб ЕАЭС. Другі, выпуск 2019 года, прысвячаўся пяцігоддзю стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза. Трэці, 2022 года, быў прымеркаваны да дзесяцігоддзя Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Такім чынам, выпуск 2024 года – чацвёрты па ліку.