На пасяджэнні Кансультатыўнага камітэта па тэхнічным рэгуляванні, прымяненні санітарных, ветэрынарных і фітасанітарных мер пад старшынствам Міністра па тэхнічным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Віктара Назаранкі ўхвалены для накіравання на публічнае абмеркаванне праект змяненняў у тэхнічны рэгламент Мытнага саюза «Бяспека аўтамабільных дарог». Акрамя таго, Кансультатыўны камітэт у цэлым падтрымаў рэдакцыю праекта змяненняў у тэхрэгламент Мытнага саюза «Аб бяспецы цацак», якая будзе разгледжана Калегіяй ЕЭК.
Таксама ўхвалены для разгляду на пасяджэнні Калегіі ЕЭК змяненні ў пералікі стандартаў да тэхрэгламенту «Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці» і актуалізаваная рэдакцыя праграмы распрацоўкі міждзяржаўных стандартаў да тэхрэгламенту «Аб бяспецы прадукцыі, прызначанай для дзяцей і падлеткаў».
Кансультатыўны камітэт рэкамендаваў накіраваць для разгляду на пасяджэнні Калегіі ЕЭК Парадак узаемадзеяння дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза па пытаннях увядзення экстранных фітасанітарных мер і праект змяненняў у Палажэнне аб адзіным парадку ажыццяўлення ветэрынарнага кантролю (нагляду) на мытнай мяжы ЕАЭС і на мытнай тэрыторыі Саюза.
Па выніках пасяджэння Кансультатыўнага камітэта прынята рашэнне аб разглядзе праекта змяненняў у Адзіныя санітарна-эпідэміялагічныя і гігіенічныя патрабаванні да прадукцыі (тавараў), якая падлягае санітарна-эпідэміялагічнаму нагляду (кантролю), у частцы дапаўнення патрабаваннямі да сродкаў асабістай гігіены жанчын на пасяджэнні Калегіі Камісіі.
Па прапановах упаўнаважаных органаў дзяржаў-членаў Саюза Кансультатыўны камітэт зацвердзіў актуалізаваныя склады падкамітэту па каранцінных фітасанітарных мерах і рабочай групы па напрамку «Фітасанітарныя меры».