Першае пасяджэнне Праграмнага камітэта Еўразійскага эканамічнага форуму (ЕЭФ) правёў 5 сакавіка ў Маскве старшыня Камітэта, міністр па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Максім Ермаловіч.
Ён распавёў аб асноўных арганізацыйных момантах правядзення форуму, інфраструктурных магчымасцях прымаючага боку. Нагадаем, што ЕЭФ пройдзе ў маі бягучага года ў Мінску.
На пасяджэнні Праграмнага камітэта абмеркаваны прапановы прадстаўнікоў упаўнаважаных органаў краін Еўразійскага эканамічнага саюза па канцэпцыі і структуры архітэктуры форуму, тэматыцы і напаўненні панэльнымі сесіямі, круглымі сталамі асноўных сямі блокаў архітэктуры ЕЭФ. Гэта адно з асноўных пытанняў на этапе яго падрыхтоўкі. Пазней на аснове архітэктуры будзе сфарміравана дзелавая праграма.
Прадстаўнікі краін Саюза і Камісіі – члены Камітэта – дамовіліся зацвердзіць архітэктуру форуму з улікам заўваг і прапаноў, якія паступілі на чарговым пасяджэнні.