Рашэннем Савета Камісіі ад 20 мая 2026 года № 65 прыняты тэхнічны рэгламент Еўразійскага эканамічнага саюза «Аб бяспецы лакафарбавых матэрыялаў» (ТР ЕАЭС 053/2026). Яго галоўная мэта – абарона жыцця і здароўя чалавека, маёмасці, навакольнага асяроддзя, жыцця і здароўя жывёл і раслін, папярэджанне дзеянняў, якія ўводзяць у зман спажыўцоў лакафарбавых матэрыялаў адносна іх прызначэння і бяспекі.
Рэгламент устанаўлівае адзіныя абавязковыя патрабаванні да лакафарбавых матэрыялаў, такіх як фарбы, лакі, грунтоўкі, водна-дысперсійныя, шматкампанентныя, парашковыя, у аэразольнай упакоўцы. Таксама гэта эмалі, лазуркі, насычэнні, сродкі для абароны драўніны, марылкі для драўніны, вогнеахоўныя склады, дэкаратыўныя тынкі, шпатлёўкі, пакосты.
Тэхнічны рэгламент устанаўлівае патрабаванні да маркіроўкі і ўпакоўкі, а таксама да пашпарта бяспекі лакафарбавых матэрыялаў.
Дакументам устанаўліваюцца асноўныя паняцці, правілы ідэнтыфікацыі лакафарбавых матэрыялаў і абарачэння іх на мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза і, вядома ж, парадак ацэнкі адпаведнасці ў форме дзяржаўнай рэгістрацыі з выдачай пасведчання па адзінай для пяці краін форме.
Фактычна тэхнічны рэгламент уступіць у сілу на тэрыторыях Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі з 1 студзеня 2028 года, а на тэрыторыі Кыргызскай Рэспублікі – з 1 студзеня 2032 года.
Пры гэтым само Рашэнне Савета Камісіі ўступае ў сілу праз 30 каляндарных дзён ад даты яго афіцыйнага апублікавання (1 ліпеня 2026 года).