У студзені - кастрыніку 2023 года вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе ў гаспадарках усіх катэгорый у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года вырасла на 0,5%. Рост назіраўся ў Расіі, Беларусі і Кыргызстане, зніжэнне – у Казахстане.
У дзяржавах ЕАЭС падыходзіць да канца ўборка сельскагаспадарчых культур. Па стане на 1 лістапада збор збожжа ў першапачаткова апрыходаванай вазе ў ЕАЭС, па ацэнцы ЕЭК, знізіўся ў параўнанні з адпаведнай датай папярэдняга года на 9,8%, у той жа час бульбы сабрана на 4,8% больш, гародніны – на 1,4%.
У студзені - кастрычніку 2023 года ў ЕАЭС павялічылася вытворчасць асноўных відаў прадукцыі жывёлагадоўлі: жывёлы і птушкі на забой (у жывой вазе) – на 2,3%, малака – на 2,9%, яек – на 1%.
Больш падрабязная статыстычная інфармацыя прадстаўлена на старонцы Дэпартамента статыстыкі ЕЭК у раздзеле «Вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі».