Навіны

29.07.2021 (Обновлено: 27.12.2021 16:04)

Прамысловая вытворчасць у ЕАЭС у першым паўгоддзі 2021 года вырасла на 4,4%

Па выніках I паўгоддзя 2021 года эканоміка Еўразійскага эканамічнага саюза дэманструе паступальны рост. Так, аб'ём прамысловай вытворчасці ЕАЭС склаў каля 620 млрд долараў ЗША і павялічыўся 4,4% у параўнанні з I паўгоддзем 2020 года.

Гэта вынікае з экспрэс-агляду Дэпартамента статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі. Аб'ём вытворчасці апрацоўчай прамысловасці склаў 402 млрд долараў ЗША і вырас на 6,5%.

Рост прамысловай вытворчасці адзначаны ў Беларусі – на 10,4%, у Расіі – на 4,4% , у Арменіі – на 2,1%, у Казахстане – на 1,5%. У Кыргызстане аб'ём прамысловай вытворчасці знізіўся на 10,6% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Для параўнання – у Еўрапейскім Саюзе ў студзені - маі 2021 года прамысловая вытворчасць павялічылася на 0,5%, а ў Кітаі ў I паўгоддзі 2021 года прырост склаў 15,9%.