Навіны

11.01.2022 (Обновлено: 31.01.2022 17:02)

РФ ўстанавіла роўныя ўмовы для грамадзян краін ЕАЭС пры набыцці поліса АСАГА

Указаннем Цэнтральнага Банка Расійскай Федэрацыі з 9 студзеня 2022 года ў краіне ўстаноўлены роўныя ўмовы для грамадзян дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза пры набыцці поліса АСАГА.

Раней пры разліку кошту поліса не ўлічваўся стаж кіроўцаў, якія не маюць расійскага нацыянальнага пасведчання кіроўцы. Гэта істотна павялічвала кошт поліса для грамадзян іншых краін ЕАЭС. Пры гэтым згодна з правам Саюза дзяржавы-члены не павінны прымяняць дыскрымінацыйныя патрабаванні ў дачыненні да атрымальнікаў страхавых паслуг.

Па гэтым пытанні ў Еўразійскай эканамічнай камісіі праводзіўся маніторынг і кансультацыі з упаўнаважанымі прадстаўнікамі бакоў, ва ўрады дзяржаў-членаў накіроўваліся заключэнні аб наяўнасці прыкмет бар’ера на ўнутраным рынку ЕАЭС.