Савет ЕЭК прадаставіў тарыфную льготу на ўвоз у Беларусь, Казахстан і Кыргызстан LED модуляў для вытворчасці святлодыёдных лямпаў
27.04.2026

Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняў рашэнне прадаставіць тарыфную льготу ў выглядзе вызвалення ад выплаты ўвазной мытнай пошліны асобных відаў LED модуляў (код 8539 51 900 1 ТН ЗЭД ЕАЭС), прызначаных для вытворчасці святлодыёдных лямпаў: да 38 млн штук – для Рэспублікі Беларусь, да 30 млн штук – для Рэспублікі Казахстан і да 23 млн штук – для Кыргызскай Рэспублікі. Мера мытна-тарыфнага рэгулявання будзе дзейнічаць да 30 чэрвеня 2028 года ўключна.

«Рашэнне накіравана на аказанне садзейнічання вытворцам святлодыёдных лямпаў у краінах ЕАЭС, забеспячэнне імпартазамяшчэння канчатковай прадукцыі, а таксама зніжэнне сабекошту гатовых вырабаў і павышэнне іх канкурэнтаздольнасці», – адзначыў міністр па гандлю ЕЭК Андрэй Сляпнёў.


Тарыфная льгота, паводле яго слоў, будзе прадастаўляцца пры наяўнасці дакумента, які выдадзены ўпаўнаважаным органам выканаўчай улады і пацвярджае мэтавае прызначэнне тавараў. Рашэнне ўступіць у сілу праз дзесяць каляндарных дзён ад даты яго афіцыйнага апублікавання.

Адначасова Савет Камісіі даручыў разгледзець на найбліжэйшым пасяджэнні Калегіі ЕЭК пытанне аб павышэнні ставак увазных мытных пошлін ў дачыненні да святлодыёдных (LED) лямпаў з 0 да 5% ад мытнага кошту.