Навіны

29.10.2021 (Обновлено: 17.01.2022 10:30)

Савет ЕЭК прыняў шэраг рашэнняў па пытаннях мытна-тарыфнага рэгулявання

Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі на пасяджэнні 29 кастрычніка прыняў шэраг рашэнняў у галіне мытна-тарыфнага рэгулявання. У Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза выдзелены асобныя віды сінтэтычных валокнаў з мета-арамідаў, прызначаных для вытворчасці тэрмаўстойлівых сродкаў індывідуальнай абароны. У дачыненні да іх устаноўлена стаўка ўвазной мытнай пошліны ў памеры 0% тэрмінам на два гады.

Нулявая стаўка будзе прымяняцца пры ўмове пацвярджэння ўпаўнаважаным органам выканаўчай улады дзяржавы ЕАЭС мэтавага прызначэння тавару, які ўвозіцца. У цяперашні час у дачыненні да валокнаў дзейнічае ўвазная пошліна ў 5% ад мытнага кошту.

З 11 да 5,5% зніжана ўвазная мытная пошліна ў дачыненні да фруктовай масы з цытрусавых, прызначанай для вытворчасці сокаў. Тэрмін дзеяння паніжанай стаўкі складзе тры гады. Карэспандавальныя змяннні будуць унесены ў нарматыўна-прававую базу ЕАЭС.

Тэрмінам на два гады абнулены ўвазныя мытныя пошліны ў дачыненні да асобных відаў баваўняных тканін для пашыву кашуль прэміум, вышэйшага і сярэдневысокага сегмента. Дзеючая стаўка на якія разглядаюцца тавары складае 10%.

З 8 да 0% зніжана стаўка ўвазной мытнай пошліны ў дачыненні да асобных відаў трансфарматараў, прызначаных для вытворчасці мікрахвалевых печаў. Мера будзе дзейнічаць па 31 снежня 2023 года.

Тэрмінам на два гады абнулена стаўка ўвазной мытнай пошліны ў дачыненні да асобных відаў эфіраў фосфарнай кіслаты і іх злучэнняў. Разгляданыя тавары прымяняюцца ў многіх галінах прамысловасці: у жорсткіх і гнуткіх пенаполіурэтанавых сістэмах, у вытворчасці мантажных пен, палімерных матэрыялаў, вогнеўстойлівых слаістых дэкаратыўных пліт, клеяў з павышанай вадаўстойлівасцю, цеплаізаляцыйных пліт і слаістага шкла. Цяпер стаўка пошліны складае 5%.

Стаўкі ўвазных мытных пошлін у дачыненні да асобных відаў арганічных хімічных злучэнняў, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці хімічных сродкаў абароны раслін, устаноўлены ў памеры 0% тэрмінам на два гады. У цяперашні момант узроўні пошлін у дачыненні да гэтых тавараў складаюць ад 3 да 5%.

Усе рашэнні ўступаюць у сілу з 2 студзеня 2022 года.