Савет ЕЭК пашырыў колькасць тавараў, якія маркіруюцца ў ЕАЭС
27.04.2026

Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі разгледзеў комплекс прапаноў краін Еўразійскага эканамічнага саюза і прыняў шэраг рашэнняў, якія ўстанаўліваюць уніфікаваныя правілы маркіроўкі адносна гарбаты, кавы, какавы, лакафарбавай прадукцыі, дзіцячых цацак і будаўнічых матэрыялаў.



Згодна з падпісанымі дакументамі дзяржавы-члены будуць самастойна вызначаць дату ўвядзення і парадак маркіроўкі прадукцыі сродкамі ідэнтыфікацыі на сваёй тэрыторыі, а таксама паведамляць аб гэтым ЕЭК не пазней, чым за шэсць месяцаў да пачатку адпаведных мерапрыемстваў.

«Пашырэнне колькасці маркіраваных таварных катэгорый сведчыць аб развіцці агульнай сістэмы маркіроўкі Саюза, якая дазваляе спажыўцам пераканацца ў сапраўднасці прадукцыі, а таксама павышае канкурэнтаздольнасць добрасумленных удзельнікаў рынку шляхам памяншэння незаконнага абароту», – адзначыў міністр па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў.

Ён падкрэсліў, што маркіроўка новых груп тавараў будзе ажыццяўляцца па ўніфікаваных правілах з захаваннем палажэнняў базавай тэхналагічнай арганізацыйнай мадэлі сістэмы маркіроўкі тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі ў ЕАЭС, зацверджанай Рашэннем Савета ЕЭК у 2019 годзе. Такім чынам, будзе забяспечвацца ўзаемнае прызнанне кодаў, што выключыць неабходнасць перамаркіроўкі тавараў пры іх абарачэнні ў Саюзе.

Скачать исходники фотографий