Аляксей Ведзеў, у прыватнасці, адзначыў, што сукупны ВУП Саюза з 2015 года па 2024 год вырас на 17,8%, а ў абсалютным выражэнні – амаль на 1 трлн долараў. Доля ЕАЭС у сусветнай эканоміцы павялічылася з 3,7% да 4,1%. Пры гэтым тэмпы росту эканомік дзяржаў-членаў апошнія некалькі гадоў апярэджвалі сярэднесусветныя значэнні.
Што тычыцца Кыргызскай Рэспублікі, то яе ВУП вырас на 56,4%, інвестыцыі ў асноўны капітал павялічыліся на 47%, рэальная заработная плата ўзрасла больш чым у паўтара раза, значна знізіўся ўзровень беспрацоўя.
Прыкметны інтэграцыйны эфект у краінах Саюза ва ўзаемным гандлі таварамі і паслугамі, а таксама ў сферы працоўнай міграцыі. Найбольшы ўклад інтэграцыі ў ВУП адзначаны ў Арменіі і Кыргызстане. У цэлым па ЕАЭС уклад інтэграцыі ацэньваецца ў 1,65% ВУП або каля 40 млрд долараў.
Кіраўнік Дэпартамента ЕЭК адзначыў важнасць падпісання Дагавора аб ЕАЭС у 2014 годзе, а затым – Стратэгіі-2025 – ключавых дакументаў для выбудоўвання работы Камісіі сумесна з дзяржавамі-членамі ў розных галінах эканомікі – і нагадаў, што дзейнасць у рамках Саюза да 2045 года будуецца на аснове дэкларацыі «Еўразійскі эканамічны шлях».
Сярод інтэграцыйных мер, адлюстраваных у Дэкларацыі, Аляксей Ведзеў вылучыў укараненне інавацыйных падыходаў у АПК, развіццё тэхналогій у галіне павышэння энергетычнай эфектыўнасці і аднаўляльнай энергетыкі, стварэнне агульнай прасторы для кааперацыйнага ўзаемадзеяння ў сферы тэхналагічнага развіцця.