Навіны

10.12.2021 (Обновлено: 10.01.2022 12:30)

Паслугадаўцы ЕАЭС атрымаюць доступ на рынак паслуг па ацэнцы маёмасці

На пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое адбылося 10 снежня, кіраўнікі дзяржаў ЕАЭС ухвалілі агульныя падыходы да ўмоў ажыццяўлення ацэначнай дзейнасці ў рамках функцыянавання адзінага рынку паслуг.
«Агульныя падыходы ўключаюць у сябе розныя механізмы, якія дазваляюць гарантаваць абарону правоў спажыўцоў і інтарэсы пастаўшчыкоў паслуг ва ўсіх краінах ЕАЭС», – адзначыў міністр па эканоміцы і фінансавай палітыцы ЕЭК Руслан Бекетаеў.

У прыватнасці, дакумент прадугледжвае пастаўку паслуг па ацэнцы маёмасці на ўмовах нацыянальнага рэжыму і іншых ахоўных рэжымаў, забеспячэнне недыскрымінацыйнага кантролю за дзейнасцю ацэншчыкаў з іншых дзяржаў ЕАЭС, а таксама вядзенне рэестраў пастаўшчыкоў ацэначных паслуг.

Укараненне агульных падыходаў у заканадаўства краін ЕАЭС – гэта першы крок да забеспячэння допуску пастаўшчыкоў паслуг на рынак ацэнкі маёмасці на падставе наяўных у іх дазволаў і кваліфікацыі, выдадзеных у краіне рэгістрацыі, без іх дадатковага пацвярджэння.

Даведка

Адзіны рынак паслуг – гэта стан канкрэтнага сектара паслуг, у якім бакамі не прымяняюцца дыскрымінацыйныя, колькасныя і іншыя абмежаванні, прызнаюцца дазволы і кваліфікацыі, і забяспечваецца магчымасць пастаўляць паслугі на ўсёй тэрыторыі Саюза без дадатковага заснавання ў форме юрыдычнай асобы. У цяперашні час у фармаце адзінага рынку функцыянуе 55 сектараў паслуг.

У адпаведнасці з Рашэннем Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ад 11 снежня 2020 г. № 19 сектар паслуг па ацэнцы маёмасці пераходзіць у рэжым адзінага рынку паслуг з 1 студзеня 2025 года пры выкананні шэрагу ўмоў, уключаючы імплементацыю агульных падыходаў.