Зацверджана дарожная карта па ўкараненні ў ЕАЭС механізму адсочвання перавозак з выкарыстаннем навігацыйных пломбаў
21.04.2023
Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі на пасяджэнні 21 красавіка ў Маскве зацвердзіў дарожную карту па ўкараненні ў Еўразійскім эканамічным саюзе механізму адсочвання перавозак з выкарыстаннем навігацыйных пломбаў.
Пагадненне аб прымяненні ў ЕАЭС навігацыйных пломбаў для адсочвання перавозак уступіла ў сілу 3 красавіка 2023 года. Распрацаваная Камісіяй дарожная карта змяшчае ў сабе комплекс мерапрыемстваў, рэалізацыя якіх дазволіць пачаць адсочванне перавозак у ЕАЭС ужо ў студзені 2024 года.