Зацверджаны Асноўныя напрамкі міжнароднай дзейнасці ЕАЭС на 2025 год

На пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета 26 снежня кіраўнікі дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза зацвердзілі Асноўныя напрамкі міжнароднай дзейнасці ЕАЭС на 2025 год.

Асноўныя напрамкі міжнароднай дзейнасці з'яўляюцца сістэмаўтваральным дакументам Саюза ў гэтай сферы і распрацоўваюцца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі дзяржаў-членаў.

У прыярытэце – працяг дыялогу па гандлёва-эканамічных пытаннях з найбліжэйшымі суседзямі, развіццё супрацоўніцтва з дзяржавамі – назіральнікамі пры Саюзе, паглыбленне ўзаемадзеяння з ключавымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі Еўразіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, міжнароднае пазіцыянаванне Саюза як полюса эканамічнага прыцягнення.

Асобны акцэнт зроблены на павышэнні транспартнай звязанасці ЕАЭС з рынкамі трэціх краін, якія актыўна развіваюцца, шляхам развіцця еўразійскіх транспартных калідораў, а таксама на стварэнні спрыяльных умоў для бізнесу краін Саюза ў частцы вядзення знешнеэканамічнай дзейнасці.

У 2025 годзе намаганні ЕАЭС і Еўразійскай эканамічнай камісіі будуць накіраваны на развіццё наяўных механізмаў супрацоўніцтва, у тым ліку ў рамках мемарандумаў, дэкларацый і гандлёвых пагадненняў. Сярод міжнародных арганізацый, супрацоўніцтва з якімі мае важнае значэнне, адзначаны арганізацыя Аб'яднаных Нацый (ААН), яе рэгіянальныя камісіі і профільныя арганізацыі, Сусветная мытная арганізацыя (СМытА), Сусветная гандлёвая арганізацыя (СГА) і іншыя. Сярод рэгіянальных аб'яднанняў – СНД, НУМДА, ШАС, АСЕАН, Амерыканскі агульны рынак (МЕРКАСУР), Афрыканскі саюз, субрэгіянальныя інтэграцыйныя аб'яднанні ў Афрыцы і іншыя структуры.

Плануецца і далей развіваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з дзяржавамі-членамі СНД, краінамі-удзельніцамі БРІКС, з Кітаем, В'етнамам, Сербіяй, Сінгапурам і Іранам у адпаведнасці з гандлёвымі пагадненнямі, а таксама іншымі дзяржавамі, якія праяўляюць зацікаўленасць ва ўзаемавыгадным супрацоўніцтве.

Міжнародная дзейнасць ЕАЭС ажыццяўляецца ў адпаведнасці з артыкулам 7 Дагавора аб ЕАЭС і Парадкам ажыццяўлення Еўразійскім эканамічным саюзам міжнароднага супрацоўніцтва. У адпаведнасці з пунктам 5 адзначанага Парадку фарміруюцца Асноўныя напрамкі міжнароднай дзейнасці ЕАЭС.