24-25 жніўня ў Цахкадзор (Арменія) прайшло пазачарговае пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета.
У пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета прынялі ўдзел кіраўнікі ўрадаў краін Еўразійскага эканамічнага саюза – старшыня ЕМУС, Старшыня Ўрада Расійскай Федэрацыі Міхаіл Мішусцін, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Арменія Нікол Пашынян, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Казахстан Аліхан Смаілаў, Старшыня Кабінета Міністраў Кыргызскай Рэспублікі Акылбек Жапараў, а таксама Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч.
Члены ЕМУС абмеркавалі пытанні паглыблення інтэграцыйных працэсаў у рамках ЕАЭС і стратэгічныя вектары развіцця Саюза на сярэднетэрміновую і доўгатэрміновую перспектывы. Раней у звароце Старшыні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна да кіраўнікоў дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза было прапанавана пачаць распрацоўку доўгатэрміновай стратэгіі ЕАЭС у 2023 годзе.
Наступнае пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета адбудзецца 26-27 кастрычніка ў г. Бішкеку (Кыргызстан).