У Чалпон-Аце кіраўнікі ўрадаў дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза падпісалі Пагадненне аб узаемным прызнанні дакументаў аб вучоных званнях.
Разам з Пагадненнем аб узаемным прызнанні дакументаў аб вучоных ступенях, якое ўступіла ў сілу ў маі 2024 года, новы наднацыянальны дагавор адкрывае іх уладальнікам доступ да прафесійнай дзейнасці пры працоўнай міграцыі і накіраваны на павышэнне мабільнасці высокакваліфікаваных навуковых кадраў на адзіным рынку працы ў рамках ЕАЭС.
Пасля ўступлення ў сілу падпісанага ў Чалпон-Аце Пагаднення нацыянальныя дакументы аб вучоных званнях старшага навуковага супрацоўніка, дацэнта, асацыяванага прафесара (дацэнта) і прафесара грамадзян краін Саюза будуць непасрэдна прызнавацца пры працаўладкаванні ў іншай краіне ЕАЭС. Гэта выключыць праходжанне працяглай і дарагой працэдуры настрыфікацыі.
Як адзначыў міністр па эканоміцы і фінансавай палітыцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Бахыт Султанаў, Пагадненне мае стратэгічнае значэнне для развіцця адзінага рынку працы Саюза.
«Непасрэднае прызнанне вучоных званняў ліквідуе адміністрацыйныя бар'еры і адкрывае высокакваліфікаваным навуковым кадрам шырокія магчымасці для прафесійнай рэалізацыі ў любой дзяржаве ЕАЭС. Гэта непасрэдна садзейнічае ўмацаванню навукова-вытворчай кааперацыі, павышэнню канкурэнтаздольнасці нашых эканомік і фарміраванню агульнай навуковай прасторы Саюза», – падкрэсліў міністр.
Пагадненне аб узаемным прызнанні дакументаў аб вучоных званнях набудзе моц пасля яго ратыфікацыі ва ўсіх дзяржавах ЕАЭС.