У ЕАЭС фарміруецца адзіны рынак аўдытарскіх паслуг
10.12.2021
Пагадненне вызначае адзіныя патрабаванні да заснавання і дзейнасці аўдытарскіх арганізацый і індывідуальных аўдытараў, а таксама замацоўвае адзіны парадак узнікнення і спынення права на вядзенне аўдытарскай дзейнасці.
«Галоўная мэта пагаднення – фарміраванне адзінага рынку аўдытарскіх паслуг ЕАЭС, што дазволіць аўдытарскім арганізацыям адной дзяржавы ажыццяўляць аўдытарскую дзейнасць у іншых краінах Саюза. Пасля ўступлення пагаднення ў сілу аўдытарскія заключэнні будуць узаемна прызнавацца на тэрыторыі еўразійскай «пяцёркі», – адзначыў міністр па эканоміцы і фінансавай палітыцы ЕЭК Руслан Бекетаеў.
У пагадненні таксама прадугледжаны адзіныя патрабаванні да прафесійнай этыкі аўдытараў і парадак арганізацыі і правядзення вонкавага кантролю якасці працы аўдытарскіх арганізацый.