Навіны

13.10.2021 (Обновлено: 27.01.2022 16:29)

У ЕАЭС можа быць створана адзіная сістэма Tax-Free

Перспектывы стварэння і адміністравання адзінай сістэмы Tax-Free у Еўразійскім эканамічным саюзе, якая прадугледжвае вяртанне ПДВ фізічным асобам - нерэзідэнтам ЕАЭС, абмеркавалі на сустрэчы ў Мінску міністр па эканоміцы і фінансавай палітыцы ЕЭК Руслан Бекетаеў і міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь Юрый Селіверстаў.

Акрамя таго, бакі разгледзелі пытанні ўскосных падаткаў пры электронным гандлі таварамі і паслугамі ў краінах ЕАЭС, а таксама фарміраванне механізму фіскальнага маніторынгу за абаротам тавараў ва ўзаемным гандлі.