Навіны

08.04.2025

У ЕАЭС вызначылі галіны прамысловасці з найбольшым кааперацыйным і экспартным патэнцыялам

8 красавіка Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі ўхваліла даклад «Аб выніках аналізу перспектыўных рынкаў і галін прамысловасці для сумеснага экспарту несыравіннай, у тым ліку высокатэхналагічнай прадукцыі дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза».

Дакладам вызначаны галіны прамысловасці, уключаючы высокатэхналагічныя, якія маюць найбольшы кааперацыйны і экспартны патэнцыял. Гэта, у прыватнасці, хімічная, металургічная, фармацэўтычная, электронна-аптычная галіны, аўтамабіле- і авіябудаванне.

Рэкамендацыі, выкладзеныя ў дакуменце, нацэлены на забеспячэнне росту прыярытэтных галін прамысловасці, стымуляванне інавацыйнай актыўнасці, сумеснае развіццё навукаёмістых вытворчасцяў, а таксама засваенне новых відаў канкурэнтаздольнай экспартаарыентаванай прадукцыі.

«Краіны Саюза маюць значны навуковы і прамысловы патэнцыял для развіцця ключавых галін прамысловасці, – падкрэсліла міністр па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК Гоар Барсегян. – Пры гэтым імпартазамяшчэнне ў высокатэхналагічных галінах, такіх як машынабудаванне, электроніка, хімічная прамысловасць, застаецца прыярытэтам у кааперацыйным супрацоўніцтве дзяржаў-членаў».