У ЕАЭС урэгулявана пытанне размеркавання ўвазных мытных пошлін, выплачаных у Казахстане пры ўвозе тавараў па кантрактах на нетракарыстанне

У рамках пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета 29 мая ў Астане кіраўнікі дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза падпісалі Пратакол аб унясенні змяненняў у Дадатак № 5 да Дагавора аб ЕАЭС, згодна з якім увазныя мытныя пошліны, выплачаныя казахстанскімі імпарцёрамі пры ўвозе тавараў у рамках заключаных з інвестарамі да 1 ліпеня 2010 года кантрактаў на нетракарыстанне і пагадненняў аб падзеле прадукцыі не будуць размяркоўвацца паміж дзяржавамі Саюза.


Неабходнасць урэгулявання гэтага пытання ўпершыню была адзначана вышэйшымі органамі дзяржаўнага фінансавага кантролю краін Саюза па выніках сумеснай праверкі выканання парадку залічэння і размеркавання сум увазных мытных пошлін (такія праверкі праводзяцца штогод у адпаведнасці з пунктам 53 адзначанага вышэй Дадатка).

 

Паводле слоў міністра па эканоміцы і фінансавай палітыцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Бахыта Султанава, адзначаныя сумы пошлін кампенсуюцца нетракарыстальнікам з бюджэту Рэспублікі Казахстан.

«Прыняцце змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС дасць магчымасць не дапусціць двайных расходаў казахстанскага бюджэту – кампенсацыі выплачаных пошлін інвестарам і пералічэння больш як 93% гэтай сумы ў рамках механізма размеркавання ўвазных мытных пошлін паміж дзяржавамі Саюза», – адзначыў міністр ЕЭК.

Гэта норма распаўсюджваецца на праваадносіны, якія ўзніклі з 1 лістапада 2014 года.