У ЕАЭС уступае ў сілу пагадненне, якое вызначае парадак ліквідацыі тэхнічных бар'ераў у гандлі з трэцімі краінамі

15 красавіка ўступае ў сілу Пагадненне аб парадку і ўмовах ліквідацыі тэхнічных бар'ераў ва ўзаемным гандлі з трэцімі краінамі, падпісанае 22 лістапада 2021 года.

Найважнейшым палажэннем Пагаднення з'яўляецца дакладна вызначаны фармат узаемадзеяння Еўразійскага эканамічнага саюза з зацікаўленымі трэцімі краінамі, які рэалізуецца шляхам заключэння з імі асобных пагадненняў для прадукцыі, у дачыненні да якой дзейнічаюць тэхнічныя рэгламенты ЕАЭС.

«Пагадненню адводзіцца важная роля ў развіцці шматбаковых гандлёвых адносін ЕАЭС з ключавымі гандлёвымі партнёрамі пры захаванні балансу паміж спрашчэннем працэдур гандлю і абаронай эканамічных інтарэсаў дзяржаў-членаў Саюза ў знешнім гандлі, – адзначыў міністр па тэхнічным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Віктар Назаранка. – З яго ўступленнем у сілу мы зможам пачаць прадметнае ўзаемадзеянне з зацікаўленымі трэцімі краінамі па ліквідацыі тэхнічных бар'ераў».
 Умовамі узаемнага прызнання паміж дзяржавамі ЕАЭС і трэцімі краінамі вынікаў ацэнкі адпаведнасці ўзаемапастаўляльнай прадукцыі будуць раўназначнасць працэдур акрэдытацыі органаў па ацэнцы адпаведнасці, супастаўнасць абавязковых патрабаванняў, а таксама прызнанне толькі тых вынікаў ацэнкі адпаведнасці, якія атрыманы ўпаўнаважанымі на гэта органамі.


Даведка

Пагадненне аб парадку і ўмовах ліквідацыі тэхнічных бар'ераў ва ўзаемным гандлі з трэцімі краінамі падрыхтавана ў мэтах рэалізацыі артыкула 55 Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе.