Дэпартамент аграпрамысловай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі ў рамках міжнароднай выставы MVC: Збожжа – Камбікорм – Ветэрынарыя «AGROBRICS» правёў круглы стол «Фарміраванне еўразійскіх цэнтраў кампетэнцыі ў сферы племянной жывёлагадоўлі».
Прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, бізнес-саюзаў, навуковых устаноў краін Еўразійскага эканамічнага саюза пры ўдзеле харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН абмеркавалі найважнейшыя напрамкі і механізмы міждзяржаўнага ўзаемадзеяння па пашырэнні выкарыстання тэхналогіі прагназіравання племянной каштоўнасці сельгасжывёл, у тым ліку на аснове геномнага аналізу.
Прапанаваныя спікерамі і падтрыманыя ўдзельнікамі дыскусіі канцэпцыі і мадэлі еўразійскай сістэмы геномнай селекцыі, а таксама падыходы да правядзення сумесных селекцыйна-генетычных даследаванняў і абмену вопытам могуць быць рэалізаваны ў рамках каардынацыі і аналітычнага забеспячэння селекцыйна-племянной работы на базе еўразійскіх цэнтраў кампетэнцыі ў племянной жывёлагадоўлі.
«Вынікі працы круглага стала стануць прадметам далейшага разгляду і выпрацоўкі на пляцоўцы Камісіі ўзгодненых механізмаў міждзяржаўнага ўзаемадзеяння для ўстойлівага развіцця жывёлагадоўлі дзяржаў Саюза на аснове шырокага ўкаранення геномнай селекцыі і высокаэфектыўных рэпрадуктыўных тэхналогій», – рэзюмавала дырэктар Дэпартамента аграпрамысловай палітыкі ЕЭК Наіра Карапецян.