Навіны

06.12.2022 (Обновлено: 13.12.2022 12:05)

У ЕЭК абмеркаваны ініцыятывы краін Саюза па здзяйсненні мытных аперацый у дачыненні да экспрэс-грузаў і міжнародных паштовых адпраўленняў

На пасяджэнні профільнай рабочай групы пад старшынствам дырэктара Дэпартамента мытнага заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргея Уладзімірава прадстаўнікі дзяржорганаў і бізнес-супольнасці краін Еўразійскага эканамічнага саюза абмеркавалі ініцыятывы дзяржаў ЕАЭС, якія дазволяць удасканаліць дэклараванне гэтай катэгорыі тавараў.

Эксперты ў цэлым узгаднілі праект рашэння Камісіі, падрыхтаваны Расійскай Федэрацыяй, які тычыцца указання звестак аб месцы знаходжання тавараў.

 «Прапанова накіравана на аўтаматызацыю мытных працэсаў і магчымасць прымянення тэхналогіі аддаленага выпуску тавараў у дачыненні да экспрэс-грузаў», – адзначыў Сяргей Уладзіміраў.


У ходзе пасяджэння таксама ўзгоднены змяненні правіл запаўнення дэкларацыі для экспрэс-грузаў і заявы аб выпуску тавараў да падачы, якія ўжываюцца пры правядзенні пілотнага праекта, ініцыяваныя раней Рэспублікай Беларусь.

«Змяненні абумоўлены неабходнасцю адаптацыі эксперыменту да рэальных умоў, што патрабуе ўнясення паправак у рэгламентуючыя акты. Новыя нормы дазволяць забяспечыць магчымасць аўтаматызаванага зняцця з кантролю тавараў электроннага гандлю, раней змешчаных пад мытную працэдуру мытнага склада», – дадаў Сяргей Уладзіміраў.

Даведка

У адпаведнасці з распараджэннем Савета Камісіі ад 5 красавіка 2021 года № 7 «Аб асобных пытаннях правядзення ў дзяржавах-членах Еўразійскага эканамічнага саюза пілотнага праекта (эксперыменту) ў галіне знешняга электроннага гандлю» з 1 ліпеня 2021 года па 31 снежня 2022 года (з магчымасцю прадаўжэння) ў краінах Саюза праводзіцца адпаведны пілотны праект (эксперымент).

Рашэннямі Калегіі Камісіі ад 3 жніўня 2021 года № 94 «Аб асаблівасцях запаўнення дэкларацыі на тавары для экспрэс-грузаў пры змяшчэнні пад мытную працэдуру выпуску для ўнутранага спажывання тавараў электроннага гандлю, раней змешчаных пад мытную працэдуру мытнага склада, у рамках правядзення ў дзяржавах-членах Еўразійскага эканамічнага саюза пілотнага праекта (эксперыменту) у галіне знешняга электроннага гандлю таварамі» і

№ 95 «Аб асаблівасцях запаўнення заявы аб выпуску тавараў да падачы дэкларацыі на тавары ў дачыненні да тавараў, дэклараванне якіх ажыццяўляецца ў рамках правядзення ў дзяржавах-членах Еўразійскага эканамічнага саюза пілотнага праекта (эксперыменту) у галіне знешняга электроннага гандлю таварамі» вызначаны правілы запаўнення мытных дакументаў у рамках пілотнага праекта (эксперыменту) у галіне знешняга электроннага гандлю.

Рашэннем Калегіі Камісіі ад 16 кастрычніка 2018 года № 158 «Аб мытным дэклараванні тавараў для асабістага карыстання, якія дастаўляюцца перавозчыкам у якасці экспрэс-грузу, з выкарыстаннем пасажырскай мытнай дэкларацыі» зацверджаны форма і парадак запаўнення пасажырскай мытнай дэкларацыі для экспрэс-грузаў і вызначаны ўмовы яе прымянення.