Навіны

27.10.2021 (Обновлено: 11.01.2022 14:59)

У краінах ЕАЭС да 1 лістапада 2022 года можна афармляць ПТС як у папяровай, так і ў электроннай форме

У краінах Еўразійскага эканамічнага саюза афармленне пашпартоў на самаходныя машыны і іншыя віды тэхнікі да 1 лістапада 2022 года можа быць ажыццёўлена як па адзінай папяровай форме, так і ў электронным выглядзе. Адпаведнае Рашэнне Калегіі ЕЭК № 141 прынята 26 кастрычніка.

Як адзначыў намеснік дырэктара Дэпартамента тэхнічнага рэгулявання і акрэдытацыі ЕЭК Віген Енакян: «Перанос тэрмінаў на адзін год дасць магчымасць краінам-удзельніцам Пагаднення аб увядзенні адзіных форм ПТС забяспечыць інтэграцыю ўжо сфарміраваных у іх сістэм электронных пашпартоў і аўтаматызаваць узаемадзеянне ўдзельнікаў сістэм пры афармленні адпаведных дакументаў».

Даведка.

Пагадненне аб увядзенні адзіных формаў пашпарта транспартнага сродку (пашпарта шасі транспартнага сродку) і пашпарта самаходнай машыны і іншых відаў тэхнікі і арганізацыі сістэм электронных пашпартоў было падпісана 15 жніўня 2014 года.

Адзіная форма пашпарта самаходнай машыны і іншых відаў тэхнікі зацверджана Рашэннем Калегіі ЕЭК ад 18 жніўня 2015 г. № 100.