Навіны

19.03.2024

Унесены змяненні ў пералік стандартаў да тэхрэгламенту «Аб бяспецы абсталявання для дзіцячых гульнявых пляцовак»

Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі ўнесла змяненні ў пералік стандартаў на метады даследаванняў (выпрабаванняў), неабходныя для прымянення і выканання патрабаванняў тэхнічнага рэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза «Аб бяспецы абсталявання для дзіцячых гульнявых пляцовак» (ТР ЕАЭС 042/2017).

Пералік дапоўнены методыкай па вызначэнні капралактаму ў вырабах з поліамідаў, распрацаванай у рамках навукова-даследчай работы, праведзенай Камісіяй. Для забеспячэння пераходнага перыяду вызначаны тэрмін яе прымянення з 1 кастрычніка 2024 года.

Таксама ўдакладнена магчымасць прымянення методыкі, раней уключанай у пералік, для кантролю паказчыка інтэнсіўнасці паху пакрыццяў дзіцячых гульнявых пляцовак.

Змяненні ў названы пералік уступаюць у сілу па заканчэнні 30 каляндарных дзён ад даты афіцыйнага апублікавання рашэння Калегіі.